Воскресенье, 01 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Шчорсы, Навагрудскі край: Запрашэнне на краязнаўчыя чытанні

Паступова адраджаюцца – пасля пандэмічнага маўчання – розныя асветніцкія праекты, узнаўляюцца традыцыі, дзе вымушана была парушана паслядоўнасць. 

Вось і заўтра, 10 чэрвеня, на Навагрудчыне пачынаюць працу V Шчорсаўскія чытанні. Арганізатары, заснавальнікі па-свойму ўнікальнага асветніцкага праекта – упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкам, аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама, Гродзенская абласная бібліятэка імя Я. Ф. Карскага. Музейшчыкі, бібліятэкары з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны і ўвогуле краіны прымуць удзел у абмеркаванні самых розных гісторыка-краязнаўчых актуалій. Два дні чытанняў (праца будзе прадоўжана і 11 чэрвеня) пройдуць у Навагрудку і аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна. 

Да ўвагі ўдзельнікаў чытанняў арганізаваны Навагрудскай раённай бібліятэкай адкрытыя прагляды літаратуры «Дзяржавы слаўнае імя – Беларусь», «Навагрудскія цікавосткі», «Нёманскія прасторы – Навагрудская зямля». Пройдзе экскурсія па бібліятэцы, дзе традыцыйна шмат увагі надаецца краязнаўчай літаратуры, а таксама адбудзецца знаёмства з міні-музеем макетаў «Страчаная спадчына». І ўсе жадаючыя змогуць зазірнуць у рэтра-фотаатэлье. 

У час чытанняў будуць працаваць дзве секцыі: «Актуальныя пытанні бібліятэчнай справы: стратэгічныя накірункі дзейнасці» і «Кніжныя помнікі Гродзеншчыны». На плошчы Леніна ў Навагрудку, між іншым, будзе рэалізавана анімацыйна-забаўляльная праграма «Вандроўка з навагрудскай гараджанкай». Сярод адрасоў чытанняў – і Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку, і гістарычна славутыя Шчорсы, сядзіба І. Храптовіча, Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. 

Мяркуецца, што ўдзел у Шчорсаўскіх чытаннях прымуць намеснік дырэктара Нацыянальнай бібіятэкі Беларусі Аляксандр Суша, начальнік аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Марына Шабановіч, дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага Марына Ігнатовіч, дырэктар Гомельскай абласной ўніверсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна Марына Рафеева, дырэктар Навагрудскай раённай бібліятэкі Ірына Царук, шмат іншых дасведчаных даследчыкаў. Можна толькі павіншаваць і ўпраўленне культуры Гроденскага аблвыканкама і аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама за тую руплівасць і арганізатарскую настойлівасць, праяўленыя ў захаванні традыцыі правядзення Шчорсаўскіх чытанняў. 

Вось як каменціруе падзею ў яе пярэдадзень намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Алесь Суша: 

– Навагрудсакі край – унікальная зямля. З самых розных пунктаў гледжання. І мне здаецца, што тут нават некалькі накірункаў могуць быць у частцы краязнаўчых чытанняў, канферэнцый. Адсюль родам многія знакамітасці. І ўшанаванне іх памяці, перавыданне іх творчай спадчынцы – гэта тая актуалія, над якой можна працаваць шмат дзесяцігоддзяў. Ды і ўжо на сённяшні дзень шмат што зроблена. І плён такой працы – сведчанне кансалідацыі інстытутаў улады і зацікаўленай грамадскасці. 

Мікола Берлеж

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прочитано 3740 раз