Понедельник, 02 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ці быў знаёмы Уладзімір Караткевіч з Канстанцінам Паўстоўскім?..  

Сярод падарункаў да юбілею аўтара «Дзікага палявання караля Стаха» – і кніга гісторыка літаратуры Анатоля Вераб’я.

 

У выдавецтве «Беларуская навука» пабачыў свет зборнік выбраных артыкулаў пра Уладзіміра Караткевіча «Блізкае і дарагое». Аўтар – кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей. Нагадаем, што дасведчаны літаратуразнаўца, гісторык беларускай літаратуры, шматгадовы выкладчык філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990 – 2020), мэтанакіравана і паслядоўна займаецца даследваннем жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры, аўтара неўміручых твораў «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі», іншых раманаў, аповесцяў, апавяданняў,  п’ес, вершаў… У 1985 годзе пабачыла свет кніга А. Вераб’я «Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці Уладзімра Караткевіча». Пасля да чытача прыйшлі яго кнігі «Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1997; даследванне было адзначана Літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка Саюза беларускіх пісьменнікаў), «Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць» (2005). Дзякуючы намаганням літаратуразнаўцы ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» рэалізоўваецца праект па выданню Збора твораў У. Караткевіча ў 25 тамах. Так фанатычна, самаахвярна служыць справе захавання і пашырэння спадчыны класіка хіба што толькі Анатоль Верабей.

Новая кніга ўяўляе сабой зборнік артыкулаў, надрукаваных у розныя гады. Уважлівае знаёмства з імі падказвае, што і ў гэтым выданні даследчык імкнецца да стварэння цэласнага партрэта шматаблічнага пісьменніка. Пра гэта сведчаць ужо і самі назвы раздзелаў, у якіх згрупаваны артыкулы: «Праблемы жыцця і творчасці»; «Беларускі літаратурны кантэкст»; «Сусветны літаратурны кантэкст»; «Рэгіянальны кантэкст». Творчасць, пісьменніцкая біяграфія Уладзіміра Караткевіча разглядаецца ў судакрананні з Францыскам Скарынам, Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Уладзімірам Жылкам. А. Верабей паказвае стасункі класіка са сваімі сучаснікамі – з Максімам Танкам, Юльянам Пшырковым, Янкам Брылём, Уладзімірам Калеснікам, Васілём Быкавым, Генадзем Кісялёвым, Алегам Лойкам, Адамам Мальдзісам.

Адным з любімых пісьменнікаў У. Караткевіча быў Канстанцін Паўстоўскі. А. Верабей зазначае: «Уладзіміра Караткевіча многае збліжае з К. Паўстоўскім. Абодва пісьменнікі вучыліся ў Кіеўскім універсітэце, там фарміраваліся яны як асобы і творцы. І адзін, і другі былі нястомнымі вандроўнікамі. Яднае іх і глыбокая духоўная роднасць.

У лісце да К. Паўстоўскага ад 26 сакавіка 1965 г. У. Караткевіч пісаў: «Дорогой Константин Георгиевич!

Заранее прошу извинить меня за то, что, быть может, отниму у Вас несколько минут рабочего времени. Но ведь может случиться так, что человеку уже нельзя не написать старому, испытанному другу, пусть даже этот друг и не подозревает о твоем существовании. А вы для меня именно такой друг в любую минуту жизни…»

Дарэчы, існуе пазнака на рукапісе п'есы У. Караткевіча «Кастусь Каліноўскі», што твор быў закончаны ў Тарусе 30 жніўня 1963 г. А пад уражаннем той паездкі было напісана апавяданне «Барвяны шчыт». Ёсць ва Уладзіміра Караткевіча і паэма «Таруская віла» . Тэматычна твор звязаны з дарагім для К. Паўстоўскага горадам Таруса ў Калужскай вобласці (Расія).

А. Верабей перакананы ў тым, што класікаў рускай і беларускай літаратуры «… збліжае рамантызм іх творчасці. Думаецца, што У. Караткевічу імпанавалі думкі рускага пісьменніка пра тое, што «рамантычная настроенасць не дазваляе чалавеку быць хлуслівым, цёмным, баязлівым і жорсткім», што ў рамантыцы заключаецца высакародная сіла. У апавяданні «Лятучы галандзец» У. Караткевіч сцвярджаў, што каб не зачарсцвець душою, трэба верыць у легенды, не страчваць светлага і чыстага ўспрымання рэчаіснасці».

 

Кастусь Лешніца

Прочитано 431 раз