Понедельник, 17 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Прарастаю іголкамі – твая акацыя…»

У сёлетнім, за 2021 год, сакавіцкім нумары часопіса «Маладосць» сярод мастацкіх перакладаў з іншанацыянальных літаратур – падборка ўкраінскай паэзіі ў перакладах таленавітага перастваральніка Міколы Адама.

«Якая я, ведаеш?..» – падборка вершаў Ганны Януш, якая нарадзілася 30 сакавіка 1994 года ў Івана-Франкоўску. З рэдакцыйнай прадмовы да публікацыі: «У 2008 годзе дзяўчыне паставілі дыягназ: аўтаімунны гепатыт (разбурэнне печані ўласнай імуннай сістэмай арганізма). Таму Ганна пажыццёва на імунасупрэсіўных прэпаратах. «Двойчы здараўся рэцыдыў, а потым мы пасябравалі, ‒ прызнаецца Аня. – Я не змагалася з хваробай, мы з ёй дамовіліся, што калі жывём у адным целе, то не перашкаджаем адна адной, бо, калі яна будзе перашкаджаць мне, я буду мучыць яе». У 2013 годзе скончыла Івана-Франкоўскі базавы медыцынскі каледж. Працавала ў дзіцячай паліклініцы ўчастковай медсястрой і школьнай медсястрой у сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 17. З восені 2017 года і да лета 2019-га займалася ў тэатры-студыі «Гратэск». Цяпер студэнтка Інстытута мастацтваў ПНУ імя В. Стэфаніка і актрыса Тэатра Саламеі. Захапляецца музычнымі інструментамі, грае на гітары, укулеле, блок-флейце, джэмбэ, грамовіцы фартэпіяна». Уражлівае кола захапленняў, якое, несумненна, уплывае на характар паэзіі Ганны Януш. «Ты мяне пасяліў на пятнаццатым,/ У банальнай высотцы дзесьці на краі сталіцы./ Прарастаю іголкамі – твая акацыя ‒ / І баюся хоць некага зачапіць у электрычцы..», ‒ вядзе свой дыялог з беларускім чытачом Ганна Януш.

«Адзін з вядучых паэтаў Заходняй Украіны, ганаровы стыпендыят прэзідэнта Украіны. Нарадзіўся 9 красавіка 1985 года ў пасёлку гарадскога тыпу Быткіў на Івана-Франкоўшчыне. Скончыў Прыкарпацкі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Стэфаніка. Член Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, кіраўнік літаратурнай студыі «Быстрынь» імя Н. Чыра, сузаснавальнік і суарганізатар «Бідэнка-Фэсту», журналіст ТРК «Суспільне Карпати», ‒ так прадстаўляе «Маладосць» падборку вершаў Аляксандра Букацюка ў перакладзе на беларускую мову «БУКет для Беларусі». Мікола Адам пераўвасобіў на беларускую мову восем твораў свайго паплечніка, сябра па паэзіі і, відаць, па сустрэчах на ўкраінскім паэтычным фестывалі. Адкрываецца падборка вершам «Беларускім паэткам». З імкненнем здзейсніць у сваіх творчых  вышуках эксперыментальную ацэнку мастацкай і,  магчыма, жыццёвай рэчаіснасці Аляксандр Букацюк піша: «мала сапраўдны мужчын у сучаснай беларускай літаратуры/ (хто сказаў што ва ўкраінскай справы лепшыя?)/ але ад таго ёй (літаратуры) зусім не горш/ вы – амазонкі беларускай літаратуры без межаў і забаронаў/ амазонкі беларускай мовы/ без вас Беларусі няма/ і будучыні ў яе няма»…

Будзем чакаць новыя сустрэчы з ўкраінскай паэзіяй на старонках беларускага маладзёжнага літаратурна-мастацкага часопіса «Маладосць», які выходзіць з 1953 года і за часы свайго існавання не аднойчы прадастаўляў свае старонкі ўкраінскім паэтам.

Кастусь Хадыка

Прочитано 568 раз