Воскресенье, 13 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сумная вестка з Азербайджана

  • Вторник, 02 марта 2021 08:46

Памёр перакладчык Уладзіміра Караткевіча і беларускай дзіцячай літаратуры.

17 студзеня 2021 года пайшоў з жыцця азербайджанскі перакладчык, літаратуразнаўца Фізулі Фейруз Аскерлі. Так склалася, што даведаліся пра гэта толькі днямі. Час якраз такі, што многія стасункі абрываюцца, узнаўляюцца, затым ізноў затухаюць… Але было і ў ранейшыя месяцы трывожна: спадар Фізулі як чалаве старэйшага пакалення вылучаўся абавязковасцю. Калі раптам не атрымлівался адказаць на яго ліст аператыўна, пісаў сам, непакоіўся… Быў у яго і выключна «беларускі клопат» – выдаць у Мінску анталогію азербайджанскай дзіцячай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Не паспела пры жыцці нашага азербайджанскага сябра ажыццявіцца гэтая мара. Будзем спадзявацца, што надыйдзе час і для яе рэалізацыі…

Аскерлі Фізулі Фейруз аглу нарадзіўся  18 сакавіка 1945 года ў вёсцы Чахырлы Масалінскага раёна Азербайджанскай ССР. На радзіме яго імя добра вядомае як імя азербайджанскага літаратуразнаўца, літаратурнага крытыка, доктара філасофіі ў галіне філалогіі. Закончыў спадар Фізулі Азербайджанскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Абараніў дысертацыю на тэму «Праблемы перакладу рускай дзіцячай прозы на азербайджанскую мову (1950-1980-я гг.)». Працаваў дацэнтам кафедры «Выкладанне і тэхналогія літаратуры» Азербайджанскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Аўтар падручніка для вышэйшай школы «Дзіцячая літаратура» (2007; 3-е выд. – 2011), вучэбных дапаможнікаў «Азербайджанская дзіцячая літаратура» (2012) і «Сусветная дзіцячая літаратура» (2012), манаграфій «Дзіцячы свет мастака» (2003), «Літаратурнае мысленне» (2004), «Паэтапнае развіццё дзіцячай літаратуры ў Азербайджане» (2009), «Слова жыцця, жыццё слова» (2008), «Прынцыпы мастацкага перакладу» (2009), «Дзіцячая літаратура: крыніцы ўзаемнай творчасці» (2010), «Літаратурны аналіз і літаратурная крытыка» (2010), «Архітэктар чарадзейнага свету» (2012), зборніка артыкулаў «Творчы свет Західа Халіла». Пераклаў на азербайджанскую мову творы Аляксея Талстога, Юрыя Алешы, Бердыназара Худайназарава, Ф. Міронава і іншых пісьменнікаў з савецкіх, постсавецкіх нацыянальных літаратур.

Уклаў і пераклаў наш азербайджанскі сябра на азербайджанскую мову зборнік «Анталогія беларускай дзіцячай літаратуры» (Баку, 2019). Аскерлі з’яўляецца перакладчыкам казкі У. Караткевіча «Чортаў скарб», якая і надрукавана ў «Анталогіі беларускай дзіцячай літаратуры». Сярод іншых аўтараў, творы якіх азербайджанскі перакладчык пераўвасобіў на сваю родную мову, – Генадзь Аўласенка, Алесь Бадак, Алена Масла, Клаўдзія Каліна, Уладзімір Ліпскі, Пятро Рунец…

Зямное жыццё азербайджанскага пісьменніка завершылася. Але застаўся добры след ад яго шчырай працы. І ў Беларусі – таксама.

 

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 1474 раз