Пятница, 18 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Узнагарода азербайджанскаму літаратуразнаўцу – за падтрымку беларускай літаратуры

Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэорыі літаратуры і сусветнай літаратуры Бакінскага славянскага ўніверсітэта, галоўны рэдактар  навукова-метадычнага і культурна-грамадскага часопіса Міністэрства адукацыі Азербайджанскай Рэспублікі «Русский язык и литература в Азербайджане» Флора Наджы – часты госць у Рэспубліцы Беларусь.

І гэта зусім не выпадкова. Спадарыня Флора цікавіцца развіццём беларускай нацыянальнай літаратуры, займаецца перакладам твораў беларускіх пісьменнікаў на азербайджанскую мову, спрыяе публікацыям вершаў, апавяданняў беларускіх паэтаў, празаікаў у Азербайджане. У снежні 2019 года даследчыца прыняла ўдзел ў кангрэсе «Моўная палітыка краін СНД», які праходзіў у Мінску. Тады літаратуразнаўцу прынялі ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, тады склаліся першыя накіды планаў яе ўдзелу ў развіцці беларуска-азербайджанскіх літаратурных сувязяў. У лютым 2020 года Ф. Наджы ўдзельнічала ў Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час» у Мінску. Выступіла на пленарным паседжанні, а таксама на круглым стале беларускіх і замежных пісьменнікаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Дзякуючы актыўным намаганням спадарыні Флоры літаральна за апошнія паўтара гады ў розных медыя Азербайджана – друкаваных і электронных – з’явіліся публікацыі новых перакладаў твораў Уладзіміра Караткевіча на азербайджанскую мову. Фактычна склалася цэлая калектыўная кніга, якая зараз і рыхтуецца да выдання ў адным з бакінскіх выдавецтваў. Укладальнікам выступае Флора Наджы. Дарэчы, яна выступіла і з вялікім артыкулам да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча ў газеце Саюза пісьменнікаў Азербайджана «Мир литературы».

За шматгранную працу па папулярызацыі беларускай літаратуры ў Азербайджане прафесар Бакінскага славянскага ўніверсітэта Флора Наджы ўзнагароджана Дыпломам Выдавецкага дома «Звязда».

Мікола Берлеж

           

 

Прочитано 1580 раз