Четверг, 21 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Паэты планеты»: Чаканне новых кніг  

У галіне мастацкага перакладу ўражлівым кніжным праектам апошніх гадоў падаецца серыя «Паэты планеты», дзе ў невялікіх па памеру зборніках (накладам, як правіла, ‒ 250 асобнікаў) адзін за другім прадсталі ў пераўвасабленні на беларускую мову творы самых розных мастакоў слова.

Выдавец Зміцер Колас (нагадаем, што менавіта так называецца прыватнае выдавецтва, якое ўзначальвае Зміцер Колас – не толькі арганізатар выдавецкай справы, але і перакладчык) – вось каму прыналежная інціыятыва паказаць і сучасны стан перакладчыцкай справы ў паэзіі, і звярнуць увагу да раней зробленага. Як вынік – дзясяткі кніг: зборнікі Сапфо, Франчэска Петраркі, П’ера дэ Рансара, Уільяма Шэкспіра, Ёгана Вольфганга Гётэ, Габрыэлы Містраль, Умара Хаяма, Шарля Бадлера, Райнэр Марыі Рыльке, Фрыдрыха Гёльдэрліна, Генрыха Гайнэ, Гіёма Апалінэра, Эдгара По, Федэрыка Гарсія Лоркі, Джона Кітса, Дзімча Дэбялянаў, Гая Валерыя Катула, Яраслава Вырхліцкага, Яна Каханоўскага, Катры Вала, Канстандзінаса Кавафіса, Барыса Пастарнака, Аляксандра Чакса, Хуана Рамона Хіменэса, Юлі Таўбіна, Хаіма Нахмана Бяліка, Баляслава Лесьмана, Шандара Петэфі, Міхая Эмінэску… Так, у серыі яшчэ выходзілі і кнігі беларускіх паэтаў – у прыватнасці, Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава…

І зараз у беларускіх кнігарнях ёсць кнігі серыі. Зразумела, такія выданні распаўсюджваюцца марудна. Для выдаўца іх нараджэнне і рэалізацыя суправаджаюцца пошукам сродкаў адмыслова на выданне гэтых кніг, рызыкамі ў продажы. Кнігі серыі «Паэты планеты», на вялікі жаль, наўрад ці актыўна набываюць бібліятэкі па ўсёй краіне. Хацелася б, каб серыя прыстунічала хаця б у абласных бібліятэках, а таксама ва ўніверсітэцкіх, інстытуцкіх кнігазборах тых ВНУ, дзе рыхтуюць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Ды і друк павінен часцей звяртацца да такога праекту. І не толькі ў частцы інфармавання чытача пра чарговую кнігу серыі, але і ў плане літаратурна-крытычнага разгляду выданняў.

Канешне ж, «Паэты планеты» патрабуюць працягу. Спадчына беларускіх перакладчыцкіх у галіне ўвагі да сусветнай паэзіі шматабсяжная. Хацелася б бачыць болей кніг, якія прадстаўляюць паэтаў славянскіх народаў. Магчыма, яшчэ болей серыя прадставіць паэтаў, якія зараз працуюць у розных нацыянальных літаратурах. У любым выпадку ўжо сння серыю Выдаўца Змітра Коласа можна разглядаць як важную ўсебеларускую кніжную справу, як сведчанне прэстыжа беларускай кнігі ўвогуле.

 

Мікола Міршчына

 

Прочитано 4078 раз