Четверг, 21 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Пытай — і дазнаешся. Прасі — і атрымаеш. Глядзі — і пабачыш»

Гэтым разам у змесце чарговага нумара «Полымя» пераважае проза. Чытачу прапануюцца творы пяці айчынных аўтараў і аднаго — у перакладзе з румынскай мовы. Не расчаруе заканчэнне аповесці Маргарыты Латышкевіч «Сярэдзіна зімы». Нягледзячы на тое, што проза М. Латышкевіч мае прыкметы гістарычнага фэнтэзі, праблемы, якія вырашае галоўная гераіня, актуальныя заўсёды. Маладзенькая ружыцкая гаспадыня стаіць перад выбарам: скарыцца перад жыццёвай, здавалася б, наканаванасцю альбо пайсці насуперак волі моцных і ўзяць адказнасць за свой лёс на сябе. Адважыцца на такое няпроста, і толькі неверагодная сіла кахання, што ўжо не залежыць ад волі таго, каму яно выпала, — выпрабаванне і ў той жа час святло пуцяводнай зоркі — дапамагае, натхняе на змаганне за сваю долю… Старая варажбітка выступае як носьбіт спрадвечнай мудрасці, як правобраз самой маці-зямлі, спагадлівай да ўсіх і кожнага, гатовай дапамагчы і ўзяць на сябе твае пакуты: «Чаго варты залаты вянец, калі гэта адно ўпрыгажэнне?», «Пытай — і дазнаешся. Прасі — і атрымаеш. Глядзі — і пабачыш», «Трэба выбіраць свой (шлях) — або выберуць за цябе».

Апавяданне Яўгена Хвалея «Зоська Мікодымава» распавядае гісторыю юнацкага кахання — трапяткога, светлага, нясмелага... Пераканаўча, шчыра аўтар перадае пачуцці маладых людзей, Зоські і Івана, вобразы якіх атрымаліся тыповымі. Адно, што выглядае крыху нечаканым (але не значыць недарэчным) — фінал твора. Галоўны герой застаўся перад зачыненымі дзвярыма — і гэта дзверы ў двух вымярэннях: а) літаральныя; б) вобразныя, якія сімвалізуюць кропку: усё, досыць шукаць нейкіх прыгод, калі ў цябе — сям’я, дзе ты знайшоў шчасце і ўзаемнасць!

Прыўзняты, рамантычна-ўзнёслы настрой пакідаюць апавяданні маладога аўтара Цімура Вычужаніна «Чалавек, які хацеў паглядзець на акіян» і «Магія часу». Героі іх шукаюць гармоніі ў навакольным свеце і ўласнай душы, прычым атрыбуты шчасця для іх — не знешнія набыткі, хутчэй унутранае адчуванне свабоды. Адно, што магло б, на мой погляд, быць лепшым, — якасць перакладу на беларускую мову. Замест таго, каб з дзясятак разоў ужываць дзеяслоў «прыйшлося», не так складана пашукаць сінонімаў: давялося, выпала і пад. Тое ж і са словам «чартоўскі» — можна было разнастаіць: д’ябальскі ці, напрыклад, халерна. А замест «брыдкі кофе» чаму б не сказаць: брыдкая кава?..

У падобных на прытчы невялікіх апавяданнях Ганада Чарказяна, аб’яднаных пад агульнай назвай «Дабро ніколі не канчаецца», спрадвечная мудрасць жыцця сканцэнтравана ў сціплых немудрагелістых сюжэтах. Напрыклад, пра салдата, які вярнуўся з вайны пакалечаным, але замест таго, каб, скарыўшыся абставінам, дажываць рэшту жыцця ва ўспамінах і роспачы, ён штодзень рабіў над сабою намаганні ды пераўтвараў сваю (і навакольную) рэчаіснасць. І… «аднойчы ўсе са здзіўленнем заўважылі, што былы салдат, насуперак усім прагнозам і прадраканням, пачаў хадзіць. Адкінуў убок свае мыліцы і пачаў рухацца, як і ўсе вакол. Спачатку асцярожна, а потым усё больш упэўнена і нават роўна. Кажуць, тое здарылася пасля таго, як былога салдата пазбавілі ўсіх мізэрных прывілей.

<…> Кажуць яшчэ, што былы салдат вяртаецца дамоў і абавязкова наведвае сваю крыніцу. <…> Шмат яшчэ чаго кажуць людзі, а пагадзіцца з імі хочацца ў адным: спачатку салдат выратаваў занядбалую крыніцу, а потым крыніца выратавала яго самога. Паклонімся і мы і той цудадзейнай крыніцы, і мужнаму салдату…» Вядома ж, мыліцы ў апавяданні ўмоўныя: кожны чалавек мае свае апраўданні, чаму не зрабіў тое ці гэта. Але не кожны здольны, як той салдат, нягледзячы на «мыліцы», мэтанакіравана не-шта рабіць, каб ажыццявіць сваю мару…

Фантастычны сюжэт, але рэальныя філасофскія і маральна-этычныя праблемы адрозніваюць апавяданне Алеся Бычкоўскага «За тысячы гадоў да канца свету».

Вартыя ўвагі і апавяданні пад агульным загалоўкам «Бессмяротнасць» сучаснага пісьменніка Фларыяна Лэзэрэску, пераствораныя з румынскай мовы Веранікай Бандаровіч і Надзяй Машану.

Паэзія прадстаўлена падборкамі Уладзіміра Мазго «І доўжыцца новы век» і Лёлі Багдановіч «Акорды ратавальных струн».

Яна Будовіч

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 4963 раз