Воскресенье, 13 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Анонс: Анталогія беларускай дзіцячай літаратуры па-таджыкску

  • Среда, 24 февраля 2021 11:42

У Душанбэ падрыхтаваны да друку зборнік, які ў перакладзе на таджыкскую мову прадстаўляе творы беларускай дзіцячай літаратуры. Перакладчык – вядомы празаік Салім Хатлані. Зараз ён жыве і працуе ў Беларусі.

У кнігу ўвайшлі апавяданні і казкі Генадзя Аўласенкі, Алеся Бадака, Раісы Баравіковай, Аляксея Дударава, Анатоля Зэкава, Клаўдзіі Каліны, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Карлюкевіча, Уладзіміра Ліпскага, Паўла Місько, Людмілы Рублеўскай, Пятра Рунца, Міколы Чарняўскага, Станіслава Шушкевіча.

‒ Чым вы кіраваліся, складаючы менавіта такі змест? – запыталіся мы ў перакладчыка Саліма Хатлані.

‒ Цудоўна разумею, што беларуская дзіцячая літаратура шмат багацейшая, ‒ адказаў перакладчык. – І я, звярнуўшы ўвагу на беларускую літаратуру яшчэ ў час вучобы ў Маскве ў Літаратурным інстытуце імя Аляксея Максімавіча Горкага, уяўляю абсягі багатай нацыянальнай літаратуры. Ведаю, што для дзяцей пісалі і Якуб Колас, і Янка Купала, і Янка Маўр, і Васіль Вітка… Але шмат што ўжо перакладзена на таджыкскую мову. У савецкі час у нас паміж Беларуссю і Таджыкістанам складваліся добрыя перакладчыцкія стасункі. Цяпер вось варта іх прадоўжыць і ў галіне дзіцячай літаратуры. Спадзяюся, што следам за зборнікам, які я пераклаў, будуць і іншыя творчыя праекты такога ж характару.

Варта нагадаць, што ўжо ў новым, XXI-м, стагоддзі ў Душанбэ на таджыкскай мове пабачылі свет кнігі беларускіх пісьменнікаў Георгія Марчука, Алеся Бадака, Міколы Мятліцкага, Юрыя Сапажкова, Алеся Карлюкевіча, анталогія сучаснай беларускай літаратуры «Вячэрняе вогнішча». Гэтыя творчыя праекты здзейсніліся ў многім дзякуючы ініцыятыўнасці, актыўнасці перакладчыка і кнігавыдаўца Ато Хамдама, якія часта наведваўся ў Беларусь, шмат зрабіў для развіцця беларуска-таджыкскіх літаратурных сувязяў.

 

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 1499 раз