Пятница, 18 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дні культуры Таджыкістана

Беларуска-таджыкскія адносіны актыўна развіваюцца не толькі ў частцы эканамічнага складніка, але і ў гуманітарнай сферы. Пра гэта сведчаць стасункі ў навуковай дзейнасці, адукацыі і, несумненна, культуры.

Таму невыпадковым падаецца рашэнне таджыкскага ўрада аб правядзенні ў Мінску і іншых гарадах нашай краіны ў жніўні гэтага года чарговых Дзён культуры Таджыкістана ў Беларусі. Падзея прымеркавана да 25-годдзя ўсталявання беларуска-таджыкскіх дыпламатычных адносін. Гэтую ініцыятыву Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Таджыкістана Махмадшарыф Хакдод агучыў у Мінску ў Доме дружбы падчас сустрэчы «Дыялог з паслом».

Спадар пасол падкрэсліў, што таджыкскі бок мяркуе шырока прадставіць нацыянальнае мастацтва горнай цэнтральнаазіяцкай краіны. Дарэчы, Дні культуры Таджыкістана ў Беларусі праводзяцца не ўпершыню. Мінулым разам у праграме сваё месца займала і нацыянальная літаратура. Ганаровым госцем Беларусі быў старшыня Саюза пісьменнікаў Таджыкістана, паэт, драматург, перакладчык Нізом Касім. У якасці падарунка ён прывёз толькі што выдадзены зборнік п’ес Аляксея Дударава ў перакладзе на таджыкскую мову.

Вялікі ўнёсак у развіццё беларуска-таджыкскіх літаратурных сувязей на сучасным этапе зрабілі: з таджыкскага боку — кнігавыдавец, драматург, празаік Ато Хамдам, з беларускага — перакладчык Ірына Качаткова. У Мінску пабачыла свет пераствораная на беларускую мову дакументальная аповесць Ато Хамдама і Леаніда Чыгрына (нарадзіўся на Віцебшчыне) «Подзвіг Эмамалі Рахмона». У серыі «Сугучча сэрцаў» была выпушчана кніга «Сугучча сэрцаў: Беларусь  — Таджыкістан» — калектыўны зборнік, які пазнаёміў чытача з творамі беларускіх і таджыкскіх пісьменнікаў.

У розныя гады многія таджыкскія пісьменнікі бралі ўдзел ў Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час» і міжнародным круглым стале «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго» ў межах Дня беларускага пісьменства. У апошнія паўтара дзесяцігоддзя на старонках беларускіх літаратурна-мастацкіх выданняў з’явіліся публікацыі перакладаў на беларускую мову твораў Ато Хамдама, Нізома Касіма, Фарзоны, Муміна Канаата, Саідалі Мамура і іншых паэтаў ды празаікаў.

Сяргей Шычко

Крыніца: Літаратура і мастацтва №19/2021

Больш матэрыялаў чытайце на сайце газеты

Падпісацца на папяровае выданне можна тут

 

Прочитано 1411 раз