Воскресенье, 13 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю БДУ і 90-годдзю з дня нараджэння Алега Лойкі

Кафедра гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў прыняць удзелу ХІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай», прысвечанай 100-годдзю БДУ і 90-годдзю з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі, прафесара Алега Антонавіча Лойкі. Канферэнцыя адбудзецца 28–30 кастрычніка 2021 г. 

Форма правядзення – вочная, але ў выпадку неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі фармат канферэнцыі можа быць зменены і пераведзены часткова ў завочна-дыстанцыйную форму. 

Канферэнцыя прысвечана 100-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і 90-годдзю з дня нараджэння Алега Антонавіча Лойкі (1931—2008), члена-карэспандэнта НАН Беларусі, прафесара, доктара філалагічных навук, дэкана філалагічнага факультэта БДУ (1991—1996), загадчыка кафедры беларускай літаратуры (1985—1999).

Мэта канферэнцыі – асэнсаванне новых тэндэнцый у даследаванні і выкладанні славянскіх літаратур у кантэксце сусветнай; абмеркаванне актуальных праблем у сучасным літаратуразнаўстве, мастацкім перакладзе, адукацыі; абмен навуковым вопытам; пашырэнне міжкультурнага дыялогу; вывучэнне і папулярызацыя літаратурнай, навуковай і педагагічнай спадчыны А. А. Лойкі. 

Праблемна-тэматычнае поле канферэнцыі 

  1. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і філалагічнага факультэта.
  2. Універсітэцкі творчы асяродак другой паловы ХХ ст. (М.Ларчанка, І. Навуменка, С.Александровіч, Ю. Пшыркоў, А. Лойка, Н. Гілевіч, Д. Бугаёў, В. Казлова, К. Хромчанка, Р. Семашкевіч, Л. Шакун, Л. Бурак, П. Ткачоў, Г. Сіненка і інш.).
  3. Навуковая спадчына А.А.Лойкі і актуальныя праблемы беларускага літаратуразнаўства.
  4. Паэзія і проза Алега Лойкі ў кантэксце традыцый беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІст.
  5. Шматграннасць асобы і творчасці Алега Лойкі.
  6. Традыцыі кніжнай культуры ўсходніх славян і літаратурныя сувязі.
  7. Літаратура Беларусі ХІХст. у кантэксце станаўлення эстэтычных сістэм, мастацкіх кірункаў і плыняў.
  8. Нацыянальная класіка і сусветны літаратурны кантэкст.
  9. Наватарскія тэндэнцыі ў сучасным літаратурным працэсе.
  10. Сучасная кампаратывістыка: тэндэнцыі і перспектывы.
  11. Творчасць беларускіх пісьменнікаў у дыялогу славянскіх літаратур.
  12. Беларускі мастацкі пераклад у сучаснай культурнай прасторы.
  13. Тэкст у літаратуразнаўчым, лінгвістычным і філасофска-эстэтычным дыскурсах.
  14. Праблемы мастацкага стылю, моўнага майстэрства ў творах класікаў і сучасных аўтараў.
  15. Актуальныя пытанні адукацыі, тэорыі і методыкі навучання на сучасным этапе. 

Рабочыя мовы – беларуская, руская, украінская, польская. 

Умовы ўдзелу ў канферэнцыі 

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна па адрасе Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (з пазнакай Канферэнцыя – 2021) да 20.09.2021 г. даслаць у аргкамітэт заяўку (форма дадаецца) і тэкст даклада (адным файлам), назва файла – прозвішча аўтара і яго месца працы, напрыклад: Іваноў БДУ.doc. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў, электронны варыянт якога будзе размешчаны ў Электроннай бібліятэцы БДУ па адрасе elib.bsu.by.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму канферэнцыі, а таксама права рэцэнзавання і тэхнічнага рэдагавання матэрыялаў. 

Размяшчэнне і камандзіровачныя расходы за кошт арганізацыі, якая накіроўвае на канферэнцыю. 

Тэлефоны для кантактаў: 8(017) 303-55-82 (кафедра гісторыі беларускай літаратуры БДУ; сакратар аргкамітэта Ульяна Юр’еўна Верына, доктар філалагічных навук (РФ); дацэнт; сакратар праграмнага камітэта Ірына Ігараўна Шматкова, кандыдат філалагічных навук, дацэнт).

Электронная пошта для лістоў і даведак: кафедра гісторыі беларускай літаратуры БДУ: histbel@bsu

Спампаваць інфармацыйны ліст

 

 

Прочитано 888 раз