Пятница, 18 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ганна Комар. Калючыя вершы паэткі

Ганна Комар нарадзілася 20 сакавіка 1989 года ў Баранавічах. Усё, чым ёсць мы, што ёсць вакол нас, і жыццё цалкам — паэзія. Варта спыніцца і заўважыць, дазволіць сабе ўбачыць і не пабаяцца, што не зразумееш метафар ветру ці птушыных эпітэтаў. Свет, перапоўнены паэзіяй, знаходзіць паэтак і паэтаў, каб вымавіць невымоўнае.

*** 
калючыя вершы паэткі 
пачарнелае лісце 
пасярод красавіка 

 

*** 
зярністую сцяну 
аблілі серабрыстым 
ці стала дарогай?

 

***
зямля агароджана
небам не разбі
лоб на ляту

  

***
белае на зялёным
як «жыць» і «жыць»
іншага выбару не пакідае
яблыня ў квецені цеста сцен

  

***
цеста 
сцен

 

***
жалезнаю пупавінаю 
звязаныя арэлі-блізняткі 
на дзіцячай пляцоўцы
двое дарослых

разгайдай моцна…

 

***
чарвячок вадасцёкавых труб
засмяг без дажджу

 

***
радзімка сонца
на падбароддзі вечара

 

***
я люблю што вецер
дзьме мне ў твар
калі цвіце язмін

 

***
шум дарог
на ямачках пялёсткаў

 

***
куды ні пайду
чорная котка
адна і тая ж
сцеражэ ўдачу

 

***
жоўты болей не колер жыцця
лета на лісці сплешчанае жаўтком

 

***
хвалі ўмораныя караблямі 
мараць пра роўнядзь
гладкай прасторы
празрыстасці

 

***
дрыжыкамі
па спінах аблокаў
дасылае табе пацалункі
мой аголены вецер

 

***
шэрым квадратам замалюй імя маё
замяці мае сляды на снезе
я ўсё адно буду вяртацца

 

Ганна Комар

Крыніца: Маладосць

Прочитано 375 раз