Пятница, 18 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Баранавіцкім раёне ў аграгарадку Русіно стартуе акцыя «Чытаючы прыпынак»

  • Понедельник, 17 мая 2021 14:13

24 мая ў госці да вяскоўцаў прыедзе мінскае выдавецтва «Форум» і многім юным чытачам Баранавіцкага раёна будзе ўручана кніга «Ваеннае дзяцінства равеснікаў». Пад адной вокладкай выдаўцы сабралі творы класікаў беларускай літаратуры Міхася Лынькова, Генадзя Бураўкіна, Янкі Маўра, Барыса Сачанкі, Янкі Брыля і іншых пісьменнікаў, творы, у якіх ідзе расповед пра дзяцінства хлопчыкаў і дзяўчынак, на долю якіх выпалі ваенныя выпрабаванні. 

Выданне праілюстравана навучэнцамі мастацкіх школ. Гэта як сімвалічная даніна памяці і павагі юных беларусаў усім, хто падарыў нам мірнае жыццё. У межах акцыі адбудзецца і прэзентацыя аповесці пісьменніка-франтавіка Алеся Савіцкага «Карабін», якая пры жыцці аўтара асобнай кнігай не выходзіла. Выдавецтва «Форум» спадзяецца, што захапляльная гісторыя двух сяброў – Генкі і Лёнькі, якія на адным узроўні з дарослымі змагаюцца з фашысцкімі акупантамі на тэрыторыі акупаванай ворагам Беларусі, нікога не пакіне раўнадушным, стане добрым узорам патрыятычнага выхавання маладых людзей. Хлопцы на старонках займальнай аповесці Алеся Савіцкага мараць патрапіць у склад байцоў партызанскага атрада, мараць быць дзейснымі вызваліцелямі роднага краю. І многія складанасці і трагічныя выпрабаванні на шляху да здзяйснення такой мары праходзяць годна і мужна. 

Арганізатары творчага праекту чакаюць, што акцыя следам пройдзе і ў іншых раёнах Берасцейшчыны і ўвогуле Беларусі. 

Сяргей Шычко

Прочитано 1199 раз