Понедельник, 02 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Валеры Тургай. «Вольга Бергольц»

  • Понедельник, 07 декабря 2020 11:08

Верш Валеры Тургая, Народнага паэта Чувашыі, у перакладзе з чувашскай Міколы Мятліцкага. 

 

«Вольга Бергольц»

 

Давялося пабыць ёй у пекле на дне:

Ленінград… Галадуха… Мароз… Небыццё…

Ды не знішчыць Надзеі драпежнай вайне,

Калі сэрца так горача любіць Жыццё.

 

Што тут новае скажаш між лютых нягод?

Ці патрэбна гульня гучнаспеўная слоў?

Толькі вера жыла ў непахісны Народ

Ды не стыла ў душы да Радзімы любоў.

 

Заклікала Айчыну ў бядзе ратаваць,

Смела смерці пагрознай у вочы зірнуць

І жыццё за свой горад любімы аддаць,

Яго заклік змагарны ўсім сэрцам пачуць.

 

Дзень пахмуры… Блакада… Жывы Ленінград…

Смерці згубнай шалёна вятры загулі.

А Душа у нябёсы падасца наўрад,

Калі подзвіг не здзейсніць на роднай зямлі.

 

Боль вайны не павыстыне ў далечы год:

Ленінград… Галадуха… Мароз… Небыццё…

У адно паяднаны Яна і Народ!

І імя яе – светач твой зыркі, Жыццё!

 

Пераклад з чувашскай Міколы Мятліцкага

Прочитано 285 раз