Вторник, 19 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Анталогія туркменскага апавядання рыхтуецца да выдання ў «Звяздзе»

  • Понедельник, 04 января 2021 10:13
  • Автор  Сугучча

Апошнія гады паказалі, што развіццё беларуска-туркменскіх літаратурных сувязяў толькі пашыраецца. Несумненна, спрыяюць гэтаму і перакладчыцкія стасункі. Як прыклад – новы праект, падрыхтоўка над якім ідзе вось ужо два гады: у Выдавецкім доме «Звязда» рыхтуецца да друку кніга апавяданняў пісьменнікаў Туркменістана ў перакладзе на беларускую мову. У зборнік увойдуць творы, якія напісаны ў апошнія дзесяцігоддзі менавіта тымі празаікамі, хто і зараз жыве і працуе ў Каракумскім краі.

З туркменскага боку ўкладальнікам выступіў Максат Бяшымаў, празаік, перакладчык, супрацоўнік часопіса «Дунья эдэбіяты» («Сусветная літаратура»). Ён падбірае тэксты, дае характарыстыку творчасці тых ці іншых аўтараў. Гэта вельмі важна, калі ўкладанне ажыццяўляецца з дапамогай тых, хто добра ведае нацыянальную літаратуру, можа пераканаўча аргументаваць выбар твораў, ведае, як успрымае іх чытач на роднай мове.

У кнігу ўвойдуць творы болей як 30 аўтараў. Сярод іх – Ахмет Меле, Джума Худайгулыеў, Камек Куліеў, Агагельды Аланазараў, Бягуль Анабаева, Максат Бяшымаў, Джумагельды Мулкіеў, Атаджан Таган і іншыя празаікі Туркменістана, якіх зараз добра ведаюць у сябе на радзіме. Яны – прадаўжальнікі лепшых традыцый туркменскай нацыянальнай прозы, вучні, вартыя памяці Ата Каушутава, Бердыназара Худайназарава, Хаджанепеса Мяляева, Клыча Куліева, Чары Ашырава, Хыдыра Дзер’яева, Берды Кербабаева, іншых туркменскіх літаратараў папярэдніх пакаленняў.  

Дарэчы, шмат якія творы з тых, што ўвойдуць у новую анталогію туркменскага апавядання, ужо друкаваліся ў альманаху «Далягляды», на старонках часопісаў «Полымя», «Маладосць», газеты «Літаратура і мастацтва».

Мікола Берлеж

Прочитано 316 раз