Вторник, 03 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Маладосць»: украінскі штрышок

  • Вторник, 04 мая 2021 10:10
  • Автор  Сугучча

У чацвёртым, за красавік, нумары часопіса «Маладосць» за 2021 год – чарговая падборка перакладаў з сучаснай украінскай паэзіі на беларускую мову.

Увазе чытачоў прапанаваны вершы Саламеі Мардаровіч у перакладзе Генадзя Аўласенкі. «*** На вышыні бясконца доўгіх сноў, / на лесвіцах каналаў, якія ўжо заблакіраваныя, / за пяць хвілін да восені і каляровых ліхтароў, / я пранясу папяровы аркуш з надпісам «надзея». / На вуліцы дождж грае ля мінор, / а вецер уздымае мокрае паліто, / за пяць хвілін да восені і каляровых ліхтароў/ я пранясу папяровы аркуш з надпісам «чалавек», ‒ піша спадарыня Саламея. Украінская паэтэса нарадзілася 8 кастрычніка 1993 года ў горадзе Каламыя. Вучылася юрыспрудэнцыі ў Кіеве і журналістыцы ва ўніверсітэце М. Складоўскай-Кюры, што ў Любліне. Аўтар паэтычных зборнікаў «Граматыка гуку» (2016) і «Калі я захацела палётаць» (2020). Друкавалася ў часопісах «Дзвін», «Буковинський журнал», «Німчич», «Перавал», «Літаратурны Цярнопаль», «KANT» (Польшча) ды іншых. Двухразовы дыпламант міжнароднага літаратурнага конкурса «Каранацыя слова». Актрыса Каламыйскага тэатра «Саламея». Журналіст у інтэрнэт-выданні «Люстэрка Каламыі». Таксама іграе ў польскіх тэатрах.

Глыток журбы за кветку чыстае любові

пакіну я на ўзгорку развітанняў.

 

Жыццё навучыць усміхацца лёсу,

на небе звіць яшчэ з пакут маланку.

(«Глыток»).

Падборку Саламеі Мардаровіч дапаўняе ілюстрацыя Васіля Лайкова.

Другая падборка – вершы ўкраінскага паэта Назарыя Несцерука. Восем яго твораў пераклаў на беларускую мову Янка Лайкоў. Назар Несцярук нарадзіўся 5 лістапада 1998 года ў Львове. Малады паэт – студэнт Львоўскага Нацыянальнага ўніверсітэта імя І. Франко. Вывучае гісторыю, журналістыку і псіхалогію, займаецца валанцёрствам. Вершы Назара друкаваліся ў часопісах «Зелені Карпати» і «Repost». Жыве ў Львове. «Шляхі надараюцца розныя, / Не заўсёды / Душы – як нерушы. / Здараецца, у адчаі / Пішуцца лепшыя вершы…»

Сістэмная, паслядоўная ўвага «Маладосці», яе рэдакцыі і яе пазаштатнага перакладчыцкага актыву да ўкраінскай паэзіі ўражвае. Гэта сведчыць, што крыніца беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў не перасыхае. Перакладчыцкія традыцыі, заснаваныя папярэднімі пакаленнямі беларускіх паэтаў, доўжацца і пашыраюцца.

Кастусь Лешніца

Прочитано 175 раз Последнее изменение Вторник, 04 мая 2021 10:10