Суббота, 18 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мастацкі пераклад яднае літаратуры

  • Среда, 29 апреля 2020 15:38
  • Автор  Сугучча

Серыя “Сябрына: паэзія народаў Расіі”, заснаваная ў 2016 годзе ў Выдавецкім доме “Звязда”, складаецца з пяці кніг. 

Першы зборнік – кніга вершаў народнага пісьменніка Удмурціі Вячаслава Ар-Сяргі – перакладзены вядомым беларускім паэтам Віктарам Гардзеем. Шлях да выдання быў няпростым. Зразумела, што перакладныя кнігі распаўсюджваць, даносіць да чытача, прадаваць у кнігагандлі шмат цяжэй. Паэзія сёння ўвогуле карыстаецца невялікім попытам. І не гаварыць пра гэта – значыць, падманваць саміх сябе. І ўсё ж у Беларусі адважыліся выбудоўваць сувязі з нацыянальнымі літаратурамі Расіі праз пераклад і выданне зборнікаў твораў паэтаў з розных куточкаў суседняй краіны. 

Наступная кніга – але з пазнакай ранейшай серыі – выйшла ў “Мастацкай літаратуры”: кніга паэзіі народнага паэта Татарстана Роберта Мінуліна “Начныя птушкі” (перакладчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі). Затым пабачыў свет калектыўны зборнік – “Карэнні сілу берагуць”. Пад адной вокладкай перакладчык Віктар Шніп сабраў свае пераўвасабленні паэтычных твораў 18 (!) паэтаў з 14 нацыянальных літаратур Расіі. Наступныя кнігі – зборнікі народнага паэта Чувашыі Валеры Тургая і чачэнскага паэта Адама Ахматукаева. Перакладчыкі – адпаведна Мікола Мятліцкі і Міхась Пазнякоў. 

Пяць кніг – такі пакуль што арсенал, які прадстаўляе сёння шматнацыянальны паэтычны свет Расійскай Федэрацыі. Канешне ж, у серыі павінны быць перспектывы. Рэалізаваць іх выдавецтву “Мастацкая літаратура” магчыма толькі ў яднанні сіл з расійскім бокам. Гэта датычыцца і правільнага выбару аўтараў, вылучэння прыярытэтаў, і абмеркавання серыі, асобных яе праектаў з удзелам аўтарытэтных літаратараў розных рэгіёнаў Расіі, з удзелам літаратурных крытыкаў. Канешне ж, хацелася б бачыць і клопат, апякунства гэтай серыяй з боку Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. І – Саюза пісьменнікаў Расіі таксама. Развіццё серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі” не прадстаўляецца магчымым, калі кнігі, выпушчаныя ў гэтым праекце, не будуць знаходзіць і ўвагу крытыкі, літаратуразнаўства з беларускага боку. І справа тут не толькі ў тым, каб падкрэсліць развіццё стасункаў у галіне дружбы нацыянальных літаратур. Справа ў тым, каб падкрэсліць вагу мастацкага слова ў судакраннані з працэсамі глабалізацыі, адзначыць яго, мастацкага слова, складнік у гуманістычным развіцці грамадства. 

– Зараз у партфелі серыі “Сябрына…”, – расказвае дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэт і перакладчык Алесь Бадак, -- новая перакладная кніга – зборнік вершаў чувашскага паэта Міхала Сеспеля. Ён загінуў вельмі маладым. У полымі грамадзянскай вайны. Творчая спадчына невялікая. Многія матывы яго паэзіі ў нечым блізкія нашаму Максіму Багдановічу. Спадзяюся, што сёлета выдадзім кнігу Міхала Сеспеля, а можа быць – і яшчэ два-тры зборнікі перакладаў з нацыянальных паэзій народаў Расіі. А ў сёлетні год рэалізацыя такіх праектаў – гэта яшчэ і ў пэўнай ступені камунікат, судакрананне ва ўмовах разладжанасці жывых стасункаў, страчаных літаратурных, паэтычных фестываляў, сустрэч, рознага характару творчых імпрэз. 

… Пераклады з паэзіі народаў Расіі ўжо займелі сваю трывалую пляцоўку ў Беларусі. На старонках перыядычных літаратурна-мастацкіх выданняў – у газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Полымя”, “Маладосць” у апошнія часы надрукаваны вершы паэтаў Валеры Тургая (Чувашыя), Лулы Куні, Адама Ахматукаева, Пецімат Петрымавай (усе – Чачэнская Рэспубліка), Міясат Муслімавай, Анварбека Култаева, Шаміля Лутава, Петрымат Абубакаравай (Дагестан), Эрдні Эльдышава, Рымы Ханінавай, Раісы Басанавай (Калмыкія), Вячаслава Ар-Сяргі, Сяргея Мацвеева (Удмурція), Зульфіі Хананавай (Башкартастан), Генадзя Ояра (Марый Эл), Саліха Гуртуева (Кабардзіна-Балкарыя), Рэната Харыса, Роберта Мінуліна (Татарстан)… Пералік можна доўжыць. Такая праца развіваецца ў звязку з правядзеннем у Беларусі круглага стала беларускіх і замежных пісьменнікаў “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго” (пачынаючы з 2007 года), Міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час” (праводзіцца ў Мінску з 2015 года). Асабістыя знаёмствы, кантакты, ліставанне, творчая дружба – гэта ўсё шматбаковы арганізацыйны грунт, які спрыяе развіццю літаратурных, мастацкіх сувязяў. 

 Менавіта работа па прапагандзе нацыянальных літаратур Расіі ў Беларусі дапамагла і таму, што беларускае слова крочыць па свеце шмат шырэй, чым у ранейшы час. У Чабаксарах выйшла кніга беларускай паэзіі на чувашскай мове. Перакладчык – Валеры Тургай. Кнігі беларускай паэзіі на татарскай, балкарскай, чачэнскай выйшлі дзякуючы спрыянню Рэната Харыса, Саліха Гуртуева, Адама Ахматукаева. Такая падтрымка, якая яднае народы і культуры, дарагога каштуе. А Беларусь і беларускае слова становяцца вядомымі шырока ў свеце. 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 343 раз Последнее изменение Среда, 29 апреля 2020 15:39