Вторник, 19 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Працяг бібліятэкі «Даляглядаў»

  • Вторник, 08 декабря 2020 10:25
  • Автор  Сугучча

Адрадзіўшы ў 2019 годзе традыцыю выпуска альманаха «Далягляды», выдавецтва «Мастацкая літаратура» перадало эстафету Выдавецкаму дому «Звязда». Выпуск альманаха перакладной літаратуры ў 2021 годзе пабачыць свет менавіта ў «Звяздзе». З просьбай пракаментаваць, праанансіраваць гэты творчы праект мы звярнуліся да паэта Віктара Шніпа, які і цяпер выступае ўкладальнікам альманаха. І вось што пачулі ў адказ:

‒ Спадзяюся, што ў традыцыі будзе доўгае жыццё. І на наступны год ініцыятыву прадстаўлення на беларускай мове лепшых здабыткаў перакладчыцкай справы падтрымлівае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ужо складваецца змест гадавіка. Па традыцыі удзел у фарміраванні зместа прымуць добра вядомыя ў Беларусі перакладчыкі Мікола Мятліцкі, Алесь Емельянаў-Шыловіч, Леанід Дранько-Майсюк, Андрэй Хадановіч, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка і шмат хто яшчэ. Рыгор Ляшук прапаноўвае апавяданні лацінаамерыканскіх пісьменнікаў, Святлана Быкава – некалькі падборак паэтаў з нацыянальных літаратур Расійскай Федэрацыі. Абавязкова ўключым у новы выпуск вершы паэтаў Узбекістана, Таджыкістана, Казахстана, Туркменістана, Кыргызстана. Неяк так склалася, што ў апошнія гады творы аўтараў з гэтых краін актыўна друкуюцца ў нашай перыёдыцы ў перакладзе на беларускую мову. Нягледзячы на тое, што юбілейны год для Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча ўжо завяршаецца, мы пададзім у альманаху некалькі публікацый, якія раскажуць пра ўшанаванне нашага класіка ў іншых краінах свету.

Што ж, будзе чакаць альманах «Далягляды-2021»!..

Кастусь Лешніца

 

Прочитано 274 раз Последнее изменение Вторник, 08 декабря 2020 10:26