Понедельник, 02 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Родны небасхіл у сэрцы»: «казахскія старонкі»  

  • Воскресенье, 08 ноября 2020 01:21
  • Автор  Сугучча

Выдавецкі дом «Звязда» працягвае творчы праект «Адрасы Беларусі ў свеце». Ён з’яўляецца часткай падпраграмы «Беларусы замежжа» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі». У новым томе кнігі з дзвюх частак «Родны небасхіл у сэрцы» ёсць і «казахскія старонкі».  

Асобныя матэрыялы – пра гісторыю і сучасны стан беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў, пра повязь з Беларуссю пісьменнікаў, перакладчыкаў, літаратуразнаўцаў Казахстана – Святланы Ананьевай, Кайрата Бакбергенава, Любові Шашковай… Сваімі развагамі пра Беларусь, пра стасункі з Беларуссю дзеляцца дзеляцца казахскі паэт Жанарбек Ашымшан, уйгурскі празаік Авут Масімаў, грамадскі дзеяч, арганізатар бібліятэчнай справы Жанат Сейдуманаў.

У кнізе – і кароткія гісторыі пра беларусаў, ураджэнцаў Беларусі, якія спрычыніліся сваімі лёсамі да казахскай зямлі: пра Мітрапаліта Алма-Ацінскага і Казахстанскага Іосіфа, актрысу Зінаіду Марскую, рэвалюцыйнага дзеяча, вучонага-медыка Ірыну Бонч-Асмалоўскую і іншых вядомых і меней вядомых асоб.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч расказвае пра ў кнізе ўраджэнцаў Беларусі Адама Сузіна («Бешбармак? Яшчэ той смак!..»), Адольфа Янушкевіча («Каханне на алтар свабоды»), Сымона Хурсіка («Вышыні часу і шквал навальніц»), якія жылі, працавалі ў Казахстане.

Сярод герояў «казахскіх старонак» кнігі «Родны небасхіл у сэрцы» – Алжас Сулейменаў, Панцеляймон Панамарэнка, Сабіт Муканаў, асобы, якія і ў Беларусі і ў Казахстане досыць вядомыя.

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 287 раз Последнее изменение Воскресенье, 08 ноября 2020 01:22