Суббота, 18 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Бенгальскі пісьменнік Райхан Захір

  • Воскресенье, 08 ноября 2020 01:28
  • Автор  Сугучча

Споўнілася 85 гадоў аднаму з самых вядомых літаратараў Бангладэш – празаіку і кінарэжысёру Райхану ЗАХІРУ (1935 – 1972).

Нарадзіўся пісьменнік 19 жніўня 1935 года ў вёсцы Маджулур, тэрыторыя якой зараз уваходзіць у акругу Фені (Бангладэш). Пры нараджэнні атрымаў імя Махамад Захірулах. Калі Бенгалія была падзелена ў другі раз (а гэта адбылося ў 1947 годзе) малады чалавек вярнуўся разам са сваімі бацькамі з Калькуты ў родную вёску. Паспяхова закончыў універсітэт Дакі. Атрымаў ступень бакалаўра мастацтва з адзнакай. Абедзве жонкі пісьменніка – Суміта Дэві і Шучанда былі кінаактрысамі.

Літаратурная актыўнасць маладога чалавека развівалася поруч са станаўленнем яго грамадзянскай пазіцыі. Атрымаўшы ступень магістра ў галіне бенгальскай літаратуры, Райхан Захір пачаў працаваць журналістам. У 1955 годзе творца надрукаваў першы цыкл кароткіх апавяданняў. Працаваў асістэнтам на здымках мастацкага фільма. І гэта з’явілася кропкай адліку яго кар’еры  ў кінамастацтве. Праз некаторы час кінарэжысёр Эхтэмаш прапанаваў яму супрацоўніцтва, у выніку якога нарадзілася песня да аднаго з кінафільмаў.

У 1960 годзе Райхан Захір выступіў у якасці кінарэжысёра. У 1964 годзе пісьменнік і рэжысёр стварыў першы пакістанскі каляровы мастацкі кінафільм (тэрыторыя сучаснай краіны Бангладэш тады ўваходзіла ў Пакістан). Яшчэ праз год Райхан Захір выступіў у ролі рэжысёра шырокаэкраннага кінафільма. Заўсёды мастак слова і кіно імкнуўся быць наватарам, шукаў новыя накірункі творчай рэалізацыі.

Дарэчы, калі мы святкуем Дзень роднай мовы, заснаваны ААН, варта нагадаць, што Райхан Захір – актывіст барацьбы за статус бенгальскай мовы, удзельнік гістарычнай дэманстрацыі 21 лютага 1952 года, тых падзей, якія павялі народ Бенгаліі ад барацьбы за дзяржаўнасць роднай мовы да барацьбы за незалежнасць краіны.  У 1971 годзе літаратар і кінематаграфіст далучыўся да вайны за незалежнасць Бангладэш. Стварыў новыя дакументальныя фільмы пра гэтую падзею. У час вайны за незалежнасць Райхан Захір наведаў Калькуту. Кінематаграфічныя здзяйсненні бенгальскага майстра высока ацанілі такія аўтарытэты кінематографа, як Мрынал Сен, Рытвік Гхатык, Тапан Сінха, Сат’яджыт Рай.

30 студзеня 1972 года пісьменнік і кінематаграфіст прапаў без вестак.

Мікола Берлеж

 

 

Прочитано 236 раз
Другие материалы в этой категории: « Пяцідзесяцімоўная песня