Суббота, 18 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Што чытаюць у краіне? Караткевічаўскі год працягваецца

  • Пятница, 02 апреля 2021 15:57
  • Автор  Сугучча

Зазірнуўшы ў рэйтынгі продажаў кніг у першым квартале ў кнігарнях ААТ «Белкніга», ізноў, як і летась, і год-два назад, можна зрабіць выснову, што па-ранейшаму лепей за астатняе беларусы чытаюць творы Уладзіміра Караткевіча.

Па традыцыі ў рэйтынгу найболей прадаваемых кніг вытворчасці Рэспублікі Беларусь на беларускай мове знаходзіцца 100 назваў. Творы самога класіка альбо кнігі, прысвечаныя яму, займаюць дзевяць пазіцый. У студзені – сакавіку ў розных крамах «Белкнігі» пакупнікі набылі 167 экзэмпляраў рамана У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» (выдавецтва «Попурри»). І – 167 экз. «Дзікага палявання караля Стаха» (выдавецтва «Беларусь»). Праўда, яшчэ 86 пакупнікоў праявілі цікавасць да гэтага ж твора, але ўжо – у выданні «Попурри». Тое самае выдавецтва прадала праз гандлёвыя кропкі «Белкнігі» раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» – 44 экз. А вось «Чорны замак Альшанскі» (таксама – «Попурри») набылі 14 пакупнікоў. «Мастацкая літаратура» выпусціла зборнік казак У. Караткевіча пад назвай «Лебядзіны скіт» – яго «Белкніга» за студзень-сакавік прадала ў колькасці 37 экз. Дарэчы, не ўсе кнігі са згаданых – выдання 2020 года. «Каласы…» і «Хрыстос…» – напрыклад, 2018 года.

У мінулым, 2020-м, у «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі» пабачыла свет персанальная энцыклапедыя «Уладзімір Караткевіч». Па-свойму ўнікальнае выданне (дагэтуль у Беларусі выходзілі персанальныя энцыклапедыі, прысвечаныя толькі Янку Купалу, Францыску Скарыне, Максіму Багдановічу), усё ж раскупляецца не вельмі хутка: у кнігарнях «Белкнігі» продажы яе роўныя 24 экзэмплярам. 2020 год – час выдання яшчэ адной кнігі пра У. Караткевіча: «Дзесяць саг пра Караткевіча»  Вячаслава Рагойшы (гэтае выданне набылі 16 пакупнікоў).

Сяргей Шычко

 

Прочитано 153 раз Последнее изменение Пятница, 02 апреля 2021 15:58