Понедельник, 17 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Анатоль Ярохін: Пухавіцкі краязнаўца і публіцыст

  • Суббота, 17 апреля 2021 14:35
  • Автор  Сугучча

Сярод літаратараў, якія цесна былі звязаны з Мар’інай Горкай, ‒ і публіцыст Анатоль Ярохін (1940-1995). Анатоль Паўлавіч нарадзіўся ў Краснапольскім раёне. Член Беларускага Саюза журналістаў, выдавецкі работнік. Член Асацыяцыі пісьменнікаў-баталістаў. У 1963 годзе закончыў Маскоўскі завочны ўніверсітэт мастацтваў імя Н. К. Крупскай, а ў 1968 – факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў адказным сакратаром пухавіцкай раённай газеты «Сцяг працы», другім сакратром Пухавіцкага райкама ЛКСМБ. Працаваў лектарам і інстурктарам ЦК ЛКСМБ. У апошнія 15 гадоў жыцця звязаны з выдавецкай дзейнасцю. Спярша – у выдавецтве «Полымя», затым – галоўны метадыст Рэспубліканскага цэнтра па выданню гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць». Выступаў у асноўным у жанрах ваеннай дакументалістыкі і біяграфічнай літаратуры. Удзельнічаў у падрыхтоўцы кніг «Памяць», прысвечаных Чэрыкаўскаму, Лунінецкаму, Клімавіцкаму, Краснапольскаму раёнам, а таксама гораду Бабруйску.

Успамінае Браніслаў Зубкоўскі, які ў свой час разам з Ярохіным працаваў у газеце «Сцяг працы», а затым сябраваў з ім усе гады, пакуль жыў на свеце Анатоль Паўлавіч: «Яго візіт увесну 1968 года ў рэдакцыю «Сцяга працы» пакінуў сімпатычнае ўражанне. Спартсмен (пасля высветлілася, што займаўся боксам), кантактны, з твару падобны на артыста Марка Бернеса…Такім ён запомніўся супрацоўнікам рэдакцыі. Рэдактар Аляксандр Грышан вердыкт на запыт, а ці можна працаўладкавацца, вынес наступны: «Залічым у штат пакуль на пасаду літсупрацоўніка. Дапаможам знайсці кватэру. Словам, даю тры дні завершыць усе мінскія клопаты – і да справы». Першае камандзіровачнае заданне Анатоль выканаў своечасова. Трэба было напісаць матэрыял пра сяўбу ў калгасе імя Жданава. Праўда, матэрыял атрымаўся крыху ілюстратыўным. На што і звярнуў увагу вопытны рэдактар. Але і падтрымаў: маўляў, у агуле ўсё добра, факты збіраць і апрацоўваць малады журналіст умее. Але хацелася б яшчэ дадаць аўтарскае «Я». Патрэбны высновы, вартыя ўвагі чытача назіранні… Мяне асабіста здзіўляла, што Толя добра ведае жыццё. Так і ва ўсім выглядаў ён чалавекам ад зямлі, сялянскім сынам. Сумленнасць, настойлівасць у выкананні любога клопату – вось што імпаніравала. Памятаю такі прыклад. Прыехалі да знакамітай даяркі дахаты. Якраз у абед патрапілі. Не паспелі адчыніць веснічкі, а яна нясе ежу кабанчыку. Анатоль спыніў жанчыну: «Рана панеслі. Яшчэ ж не астыла». Жанчына здзівілася: «А вам адкуль ведаць?!.» «У мяне вока навучанае». І здымае пінжак, закасвае рукаў і пад прамым вуглома пускае руку ў вядро, локцем тэмпературу мерае. «Вельмі гарачае пойла… Хвілін праз дваццаць будзе ў самы раз… А пакуль некалькі хвілінак пагутарце, калі ласка, з намі». З вышыні часу мо і някідкі факт, але мяне, гарадчука, ён уразіў…

І хаця за плячамі ў Анатоля Паўлавіча была вышэйшая адукацыя, ён завочна паступае ў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Жаданне вучыцца растлумачыў усім наступным чынам: «Хачу займець сур’ёзныя агратэхнічныя веды. Пісаць пра калгасы і саўгасы, закранаць пытаннні агратэхнічнай вытворчасці і не ведаць многіх рэчаў – сорамна».

…Зраблю ўласнае кароткае адступленне. Мяне з пухавіцкай «раёнкай» звязвае даўняе супрацоўніцтва. Першая мая заметка ў газеце «Сцяг працы» была надрукавана ў 1977 годзе, калі вучыўся ў сёмым класе. Як зараз перад вачыма стаяць постаці журналістаў тых гадоў: Аляксандр Барысавіч Ісачанка, Галіна Анатольеўна Мазанік, Валерый Уладзіміравіч Паўловіч, Мікалай Шмарлоўскі, Людміла Лабачэўская… Што па-добраму ўражвала, дык гэта жаданне карэспандэнтаў паказваць дасведчанасць, веданне прадмета. Агульнымі словамі не абыходзіліся. Памятаю ў асаблівасці рэпартажы, карэспандэнцыі пра сельскагаспадарчыя работы, пра жыццё калгасаў, напісаныя Мікалаем Шмарлоўскім. Амаль адразу пасля публікацыі ў «раёнцы» іх перадрукоўвала абласная газета «Мінская праўда».

Ізноў звернемся да ўспамінаў Браніслава Зубкоўскага: «Анатоль Паўлавіч сустракаўся з Петрусём Броўкам, Пятром Глебкам, Максімам Лужаніным, якія адпачывалі ў нашым раёне ў Беразянцы, Падбярэжжы. Яны і расказалі яму пра тыя часы, калі ў нашых мясцінах бывалі разам з Якубам Коласам. І ўжо пасля гэтых аповедаў ездзіў Анатоль Паўлавіч у Балачанку, Падбярэжжа, іншыя «коласаўскія» вёсачкі. Падрыхтаваў серыю артыкулаў «Якуб Колас і Пухавіччына». Менавіта з прыходам Ярохіна ў нашу рэдакцыю ў газеце пачала фарміравацца гісторыка-краязнаўчая, патрыятычная тэматыка. Анатоль моцна пасябраваў з настаўнікам Шацкай СШ І. П. Чуйковым, які даведаўся, што ў раёне вёскі Старынкі ў чэрвені 1941 года мясцовымі жыхарамі пахавана шмат нашых загінулых салдат. Іван Пятровіч з дазволу сельсавета заняўся раскопкамі з мэтай перазахаваць астанкі ў брацкай магіле. Знайшоў у загінуўшых асабістыя медальёны, звязаўся з роднымі. Тыя і не ведалі, дзе знайшлі супакой іх блізкія – сыны, бацькі, браты. Родзічы воінаў прыязджпалі на сустрэчу ў школу, а Іван Пятровіч стварыў у Шацкай дзесяцігодцы краязнаўчы куток. На некаторых медальёнах тэкст узнавіць не ўдалося. Тады Анатоль Паўлавіч дапамог настаўніку, адвёз медальёны ў Мінск экспертам-крыміналістам. Тыя і дапамаглі пасля высветліць ісціну, каму які медальён належыць…»

Пра ўсю гэту работу, пра настаўніка Чуйкова і яго пошукі Анатоль Паўлавіч расказаў на старонках раённай газеты…

Публікацыі маладога журналіста зацікавілі першага сакратара Пухавіцкага райкама партыі І. Філімончыка. Той прапанаваў А. Ярохіну перайсці на работу ў райкам камсамола. Працуючы ў райкаме, а затым у Мінску, Анатоль Паўлавіч працягваў цікавіцца гісторыяй Пухавіччыны, часта наведваўся ў Мар’іну Горку, сустракаўся са сваім сябрам Браніславам Аляксандравічам Зубкоўскім. Разам яны напісалі дакументальную аповесць пра Героя Савецкага Саюза воіна-афганца Мікалая Чэпіка «Героямі не нараджаюцца». Анатоль Паўлавіч сам ездзіў да бацькоў адважнага воіна, папрасіў у іх лісты салдата. Аповесць пра героя-земляка была напісана дастаткова хутка. З ёю аўтары ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы твор пра моладзь, які праводзіў ЦК ЛКСМБ. Б.Зубкоўскага і А. Ярохіна ўзнагародзілі Ганаровымі граматамі ЦК камсамола. Праз некаторы час аповесць была надрукавана асобнай кнігай. Калі Браніслаў Зубкоўскі прыйшоў працаваць дырэктарам Блужскай СШ, якую закончыў Мікалай Чэпік, Анатоль Паўлавіч быў адным з першых памагатых па стварэнню музея воіна-інтэрнацыяналіста.

‒ Анатоль Ярохін працаваў надзвычай напружана, ‒ успамінае Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі. ‒ У шэсць гадзін раніцы звычайна садзіўся за пісьмовы стол. У выдавецтве «Полымя» пабачыла свет яго кніга «Людзі з сэрцам Данка». Рыхтаваў перавыданне, атрымаўшы ў архівах дадатковы матэрыял. Напісаў аповесць пра героя Вялікай айчыннай вайны ўраджэнца вёскі Турын Фёдара Аляксеевіча Смеяновіча. На вялікі жаль, пасля смерці аўтара і рукапіс, і падрыхтоўчыя матэрыялы некуды зніклі… Здароўе не вытрымала такой напружанай працы. Пасля смерці матулі Анатоль перанёс мікраінфаркт. Другі ўдар заспеў яго ў снежні 1995 года. Прама з працы прывезлі ў бальніцу, дзё ён і памёр. Пахавалі літаратара ў Блужы. Развітацца з Антолем Паўлавічам прыехалі землякі з Краснапольшчыны, пісьменнікі і аднакашнікі па вучобе ва універсітэце Уладзімір Паўлавіч Вялічка, Алесь Андрэевіч Марціновіч, ды шмат хто яшчэ…

 

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 57 раз