Вторник, 03 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мікола Захаранка: Паэт, празаік, драматург

  • Суббота, 27 апреля 2019 12:28

Мінскі «Кнігазбор» аб’яднаў у адной грунтоўнай кнізе ўсе творчыя зацікаўленні пісьменніка Міколы Захаранкі – паэзію, прозу, драматургію.

Зборнік уражвае. На многіх старонках – чытанне не на адзін дзень. Добрае чытанне добрай паэзіі. Добрае засваенне цудоўнай, насычанай прозы. І, несумненна, – добрае прыцягненне да драматургіі, тэатра праз п’есы «І зноў – Несцерка» і «Паехалі!». А завяршае кнігу вялікае інтэрв’ю Міколы Захаранкі Сяргею Шапрану для часопіса «Дзеяслоў».

У інтэрв’ю якраз і адказы ёсць на пытанні кшталту, чаму Мікола Захаранка не самы вядомы пісьменнік у асяроддзі беларускіх літаратараў. Затое Мікола Захаранка – сапраўдны пісьменнік, ён чуе слова, яго інтанацыі, ён нараджае творы, якія часам, магчыма, жывуць сваім жыццём. У гэтых праявах – паказчык высокага таленту, адзнака таго, што якраз на такіх тытанах мастацкага свету, як Мікола Захаранка, затрымліваецца карцінка Яго Вялікасці Часу. Так, нам не дадзена дакладна ведаць, што будзе заўтра, якія з мастацкіх твораў застануцца ў гісторыі на наступныя стагоддзі ці хаця б дзесяцігоддзі. Але тое, што напісанае сціплым працаўніком літаратуры з Лагойскага краю, будзе знаходзіцца ў агульным партрэце нашых дзён, будзе дапаўняць карціну сённяшняга жыцця з вышыні іншых часін, – у гэтым сумнявацца не даводзіцца. Бо перад намі зараз, у кнізе «Такі вецер, такі вецер» – само жыццё, натуральнае, праўдзівае, сумленна перададзенае таленавітым творцам.

Каб паверыць у гэтую выснову – трэба зрабіць толькі адно: адкрыць кнігу і прачытаць любое з апавяданняў, што «схаваліся» у ладным томіку, упрыгожаным адметнай, запамінальнай вокладкай. Не кожнаму гэта ўдасца, бо наклад кнігі складае ўсяго толькі 150 экзэмпляраў. Але паспрабуйце, пашукайце, задайцце пытанне кнігагандлярам! Мікола Захаранка пасля прачытанага, паверце, падасца вам ці не самым цікавым літаратарам сучаснасці.

Кастусь Ладуцька

Ілюстрацыя: Мікола Захаранка і Кім Хадзееў

Прочитано 7320 раз