Вторник, 03 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Расці, кніга!

Парк пісьменнікаў з’явіўся каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі восенню. Куточак побач з ракой Свіслач упрыгожылі маладыя дрэўцы, якія з вялікім натхненнем пасадзілі як творцы, так і супрацоўнікі музеяў, бібліятэкары — тыя, хто мае да літаратуры самае непасрэднае дачыненне.

У Саюзе пісьменнікаў Беларусі з хваляваннем чакалі вясны — непакоіліся, як дрэўцы прыжывуцца. Па ўсім відаць, новае месца прыйшлося ім даспадобы. А ў СПБ рыхтаваўся яшчэ адзін працоўны дэсант. Па задумцы дызайнера, у парку абавязкова павінна быць кніга. Кампазіцыю з кустоў кізільніку ў форме кніжнага фаліянта на мінулым тыдні якраз і высадзілі добраахвотнікі. Адмысловы сімвал Парку пісьменнікаў прыцягвае ўвагу здалёк. Яно і добра, бо кніга — тое, што ніколі не страціць сваю каштоўнасць.

Марыя Ліпень

Фота Кастуся Дробава

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 5645 раз