Вторник, 03 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сябры беларускай літаратуры. “Хто ўзводзіць будынкі слова”: Слабадан Вуканавіч. Чарнагорыя

  • Воскресенье, 23 декабря 2018 15:57

“Сонца для ўсіх беларусаў – / Каб дрэва жыцця пладаносіла/ І давалі ўраджай бязмежныя нівы,/ Узнятыя сілай мужчын і працай жанчын./ Сонца для тых,/ Хто спявае і грае,/ Хто хараство і дабро стварае,/ Хто ўзводзіць будынкі слова,/ Хто раялем і скрыпкаю прамаўляе,/ Хто гаворыць жывапісу мовай./ Сонца для залатавустага Францыска Скарыны/ З шэрагу першых творцаў пісьменства беларускага…” ( пераклад Івана Чароты) – гэтыя радкі з “Малітвы за Беларусь” чарнагорскага пісьменніка Слабадана Вуканавіча.

Мне пашчасціла сустракацца з Слабаданам Вуканавічам не толькі ў Беларусі, у Мінску і Гомелі, у розных гарадах, дзе ў нашай краіне ладзіўся Дзень беларускага пісьменства, але і ў Чарнагорыі. У пасёлку Святы Стэфан… Наўмысна падкрэсліваю гэтую акалічнасць. Сустрэча дапамагла нешта невымоўнае зразумець. Сустрэча ў яго роднай краіне патлумачыла характар чарнагорскага мастака слова. Маленькая краіна, невялікі колькасна народ – і раптам такі характар, такая гісторыя ўпартага, самастойнага люду!..

Калі ўсяго ў краіне жыхароў каля 600 тысяч, то, зразумела, і не дужа вялікім будзе пісьменніцкае асяроддзе. І ўсё ж творчае асяроддзе асоб, зацікаўленых у літаратурных памкненнях, у Чарнагорыі ўражвае. Так, мы ведаем адзінкі чарнагорскіх літаратараў. Найболей вядомыя постаці – Барыслаў Йовіч (нарадзіўся ў 1941 годзе), Гаран Секуловіч (1958 года нараджэння), Йоле Станішыч (1929 – 2017) – аўтар рамана “Рускі дом”… І вартае, годнае месца сярод іх займае знаёмы ў Беларусі Слабадан Вуканавіч. Нядаўна ў Чарнагорыі выйшаў яго раман “Туджамілскія явы” ( і амаль адразу пасля публікацыі твор адзначаны прэстыжнай прэміяй “Залаты хмель”). Раман прысвечаны Дукле – першай славянскай дзяржаве на Балканах. Выдаў С. Вуканавіч і ўкладзеную ім анталогію чарнагорскай дзіцячай паэзіі. За гэтую працу пісьменнік таксама быў адзначаны літаратурнай прэміяй. 

Дзякуючы чарнагорскаму літаратару новы свет, новую краіну на Балканах адкрылі для сябе многія беларускія пісьменнікі. На старонках часопіса “Ouest”, дзе Слабадан працаваў галоўным рэдактарам, сістэмна з’яўляліся творы паэтаў і празаікаў Беларусі. У полі зроку чарнагорскага перакладчыка – і Пятрусь Броўка, і Ніл Гілевіч, і Вячаслаў Дашкевіч, і Віктар Шніп, Алесь Бадак, Мікола Мятліцкі, Раіса Баравікова, Вадзім Спрынчан… Слабадан склаў і рукапіс анталогіі беларускай паэзіі на чарнагорскай мове. Мусіць у дачыненні да сучаснай беларускай літаратуры гэта будзе адна з самых ёмістых, адна з самых грунтоўных анталогій. Неяк я запытаўся ў Вуканавіча, а творчасць каго з беларускіх пісьменнікаў ён хацеў бы прадставіць у Чарнагорыі асобнымі выданнямі. І вось што пачуў у адказ: “Мне асабліва цікавая беларуская дзіцячая літаратура. Асабліва – кнігі Аляксея Якімовіча, Наталлі Ігнаценкі, Таццяны Сівец, Алега Ждана, Алеся Бадака, Міхася Пазнякова, Алены Масла…” Відаць па ўсім, што кожная паездка ў Беларусь дапамагае Слабадану Вуканавічу сфарміраваць беларускую частку ўласнай бібліятэкі. Нешта і я яму адпраўляю ў апошнія год-два. Папяровая кніга чуйнага да мастацкіх праяў чалавека не можа не хваляваць, не можа не падштурхоўваць да ўсведамлення, асэнсавання чужых адкрыццяў…

А ў мяне паціху збіраецца бібліятэка з кніг самога Слабадана Вуканавіча. З яго аўтографамі. Кнігі вершаў і прозы – “Зорныя пёры”, “Здымкі касеты карабельнага часопіса”, “Касмічнае перасяленне Мантэнэгра”, “Куды нам далей?”, “Лодка – лыжка”, “Крылатыя рыбы нясуць златавустага Іераманаха”, “Дамы пахнуць туманам”, “Гэта не для пяшчотных” (дарэчы, кніга вытрымала тры выданні. Рэдкі выпадак у гісторыі сучаснага чарнагорскага кнігавыдання!), “Ты мне не паверыш, Амалія стала ветракам”, “Пяць лібрэта для балета”, “Ключ – Маятнік”… Радуюся сустрэчам з гэтымі кнігамі. Цешуся, гартаючы іх старонкі. Часам нават лаўлю сябе на думцы, што і мне словы, выкладзеныя чарнагорскай мовай, мне зразумелыя. І ганаруся тым, што ў маленькай і свабодалюбівай Чарнагорыі ёсць такі сябра ў беларускай літаратуры.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 7079 раз